Ніва № 34 (3145), 21 жніўня 2016 г.

Польскі лёс?

Міраслаў ГРЫКА

Заканадаўчая гіперактыўнасць польскіх парламентарыяў дасягнула дна. Ці, як хто хоча — піку. Толькі што для каго значыць пік і дно? І глупства ці мудрасці?!. Якога б тут не прымяніць прыметніка, гэта факт, што заўзятасць польскага Заканадаўцы стала ў Еўропе агульнавядомай. Еўропа з нас смяецца.

На жаль, ні адзін іншы Заканадаўчы орган у свеце не прымае столькі новых законаў, які польскі. Ці неабходныя яны? А ці каўтун на галаве неабходны, ці не? Прыкладаў прававога каўтунства можна прывесці шмат. У рэшце рэшт, не пра іх індывідуальны сэнс гаворка, а пра іх бессэнсоўны лішак. Лішак закону нараджае беззаконне — ведае аб гэтым кожны. Не кранае гэта, тым не менш, дэпутатаў Сейма і Сената — пры хуткім адабрэнні прэзідэнта краіны, які з хуткасцю чаргі з аўтамата Калашнікава асвячае сваім подпісам іх чарговыя больш надуманыя, чым патрэбныя законы. Гэта злачынства на польскім заканадаўстве.

Незлічонасць прававых актаў, перакрываючых усё новыя і новыя запісы, прыводзіць да глыбокай супярэчнасці ў логіцы закона. Па сваёй сутнасці ён павінен быць празрыстым і прагматычным у адпаведнасці са звычаёвымі стандартамі сацыяльнай справядлівасці. У адваротным выпадку дае ў выніку расстрой грамадства і дзяржавы. На практыцы гэта можа выявіцца так, што ў адпаведных грамадзянскіх, крымінальных ці адміністрацыйных справах будуць прыняты супярэчлівыя адзін аднаму канчатковыя рашэнні. Дарэчы, фармальна згодныя з дзеючымі законамі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF