Ніва № 34 (3145), 21 жніўня 2016 г.

Лагічнасць свету

Віктар САЗОНАЎ

Усё ж такі логіка перамагла. Свет лагічны і ўсё ў ім лагічна. Ну, можа не адразу тая логіка праяўляецца з за таго, што некаторыя моцныя гэтага свету лічаць, што яны ў змозе змяніць сусветныя законы так, як ім хочацца. Але рана ці позна ўсё ўтрасаецца належным чынам.

Сапраўды, падобнае цягнецца да падобнага. Дэмакратыі цягнуцца да дэмакратый, а дыктатуры да дыктатур. Таталітарны кіраўнік заўсёды знойдзе агульнае з такім жа як і ён. Спробы дэмакратый загульваць з таталітарнымі краінамі, выхоўваць іх і спрыяць дэмакратычнай адукацыі таталітарных лідараў з трэскам праваліліся ў глабальным маштабе і працягваюць правальвацца ў меншых маштабах там, дзе да палітыкаў з нізкім IQ яшчэ не дайшло, што так будзе.

Нехта гэта ўспрымае як катастрофу, нехта як асабістую паразу, а нехта як натуральны працэс, які ўсё расставіў на свае месцы.

Зусім нядаўна мы былі сведкамі жорсткага супрацьстаяння Расіі і Турцыі, дакладней — Пуціна ды Эрдагана. Чаго там толькі не было: і эканамічныя санкцыі, і забарона прыезду турыстаў, і нават пагрозы з боку расійскага кіраўніка, што калі туркі лічаць, што ім усё сыдзе з рук толькі забароненымі памідорамі, то яны моцна памыляюцца.

Туркі таксама не адмоўчваліся, хоць патрабавалі ад іх усяго толькі прабачэнняў за збіты самалёт. Не так і шмат, але ў адказ былі свае пагрозы. Многія тады лічылі, што гэта надоўга. Але ж крумкач крумкачу вока не выдзеўбе. І вось ужо свет мяняецца ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF