Ніва № 34 (3145), 21 жніўня 2016 г.

Без феерверкаў у Міхалове

Міра ЛУКША

Другі раз пасля вяртання Юркі Астапчука і яго «Прымакоў» у Гарадок, у Міхалове сёлета замест «Прымацкай бяседы» адбыліся «Беларускія фолькавыя сустрэчы». Імпрэза пад такой назвай здаецца ўжо назаўжды ўвайшла ў каляндар вядучых беларускіх культурных падзей. Падобна як на «Прымацкай бяседзе» 6 жніўня 2016 г. на сцэну міхалоўскага амфітэатра над штучным вадасховішчам выйшаў цэлы шэраг беларускіх гуртоў. На «Беларускіх фолькавых сустрэчах», арганізаваных мясцовым Гмінным цэнтрам культуры пры падтрымцы Міністра адміністрацыі і ўнутраных спраў такіх натоўпаў, як на колішняй «Прымацкай бяседзе», не было. Былі і конкурсы, і ўзнагароды, не хапіла феерверкаў.

— Беларускія фольксустрэчы гэта асабліва цікавая прапанова для турыстаў, якія хочуць пазнаёміцца з памежжам, захапляючым багаццем разнастайнасці. Фэст адбываецца ў першую суботу жніўня. Гэта падзея, якая паказвае багацце беларускай культуры. Выступаюць лепшыя калектывы з Польшчы і Беларусі. Яго мэта заключаецца ў тым, каб захаваць і развіваць традыцыі, звязаныя з рэгіянальным фальклорам беларускай меншасці. Удзельнікі маюць магчымасць пакаштаваць стравы традыцыйнай кухні, набыць публікацыі на беларускай мове, а таксама народныя рамесныя вырабы. Арганізаваная Гмінным цэнтрам культуры ў Міхалове мерапрыемства прыцягвае ў міхалоўскі амфітэатр тысячы гледачоў і прыхільнікаў беларускай народнай забавы. Адной з зорак сёлетніх беларускіх фольксустрэч з’яўляюцца «Славяны» з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF