Ніва № 33 (3144), 14 жніўня 2016 г.

У палескай глыбінцы (51)

Ганна КАНДРАЦЮК

На Палессі, як нідзе ў свеце, любяць прыхарошыць здарэнне, каб і апошняя тупіца належным чынам ацаніла яго ранг і значэнне. А калі яшчэ там было вядро самагонкі, падзея пераходзіла ўсё на свеце і станавілася легендай. Так, менавіта, атрымалася з эксклюзіўным паркетам, па якім і мне выпаў гонар ступаць у Нуйненскім доме культуры...

Гэта здарылася ў сямідзясятыя гады мінулага стагоддзя, у апошні дзень старога года. Важны чыноўнік Ківерцаўскай дрэваапрацоўчай фабрыкі вяртаўся з Любашава з камандзіроўкі. У яго галаве мроіліся ўжо навагодні баль, феерверкі, шампанскае. Ну, каб далей ад таго Палесся! На поўначы нібыта ўсё нармальна. Але ж...

Раптам колы забуксіравалі ў снезе, завуркатаў матор, затрасло салонам.

— Каб то была фурманка, то абклаў бы кабылу пугай, — падумаў у злосці чыноўнік.

Што не рабілі, чаго не прыдумвалі — усё дарэмна. Машына звычайна зламалася.

Катастрофа здарылася якраз ля вясковага клуба ў Нуйно.

Чыноўнік адправіў шафёра ехаць у горад за дапамогай, а сам захутаўся ў кажух і сядзеў як затычка ад пекла. Ён меў свой гонар, не любіў у туземцаў прасіць ласкі. Спыняла яшчэ злосць на мясцовых, якія з за ляноты не расчысцілі дарогі. А на двары цямнела, мацаваўся мароз. Чыноўнік зіркаў у акно клуба, праз якое прабівалася малочнае святло. Калі хто адкрываў дзверы будынка, з сярэдзіны бухала беленькае воблачка цеплыні. Акасцянелы ад холаду чыноўнік вылаяўся ў думках (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF