Ніва № 33 (3144), 14 жніўня 2016 г.

Хто ехаў?

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Была гэта адзіная беластоцкая чыгуначная лінія, па якой мне не ўдалося праехаць. Думалася мне калісь, думалася, але неяк так думка не была даведзена да практычнага завяршэння. І вось зноў нясмела рушылі па ёй паязды, быццам урачыста, па нядзельках і суботах.

Забраўся і я ў тое падарожжа, бо лепш позна чым ніколі. Падарожжа падалося цалкам цікавым. Пры выездзе з Фабрычнай станцыі Беластока цягнік спыніўся, яго праваднічка выскачыла з поезда і ўласнаручна перавяла стрэлкі на адпаведны пуць. Выглядала гэта быццам у абставінах нейкай рэвалюцыі, калі ва ўмовах агульнага хаосу трэба спасылацца на свае сілы. Праваднічка вярнулася ў поезд, крыху пад’ехала і зноў поезд спыніўся — перад пераездам цераз Баранавіцкую шашу. Калісь там былі шлагбаўмы, а цяпер ролю шлагбаўма прыняла на сябе праваднічка, спыніла аўтамабільны рух і поезд пакаціўся далей...

Мечыслаў Арловіч, аўтар міжваеннага правадніка па тадышнім Беластоцкім ваяводстве, так пісаў пра гэтую лінію: „Jest to część linii kolejowej Białystok — Stołpce (Warszawa — Moskwa), położonej na terenie województwa białostockiego. (...) Z głównego dworca w Białymstoku skręcamy w kierunku wschodnim, porzucając linię kolejową do Wilna. (...) W dalszym ciągu biegnie pociąg przez lasy dawnej Błudowskiej Puszczy, wśród których leżą dwie następne stacje”. Першай з іх Кур’яны на 14м кіламетры, а наступнай Жэдня: „Żednia (24 km), stacja wśród lasów. 12 km na południowy wschód (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF