Ніва № 33 (3144), 14 жніўня 2016 г.

Белагорская эміграцыя

Іаанна ЧАБАН

Некалькі драўляных хатак цесна прылягае да вузкай, пясчанай вуліцы. Стаяць яны настолькі блізка, што заглядаюць сабе ў вокны, у гаршкі на пліце, у кішэні. Хата пры хаце, брат пры браце. Так спакон вякоў тут жылося. Белагорская філасофія суіснавання зразумелая толькі мясцовым старажылам, прыезджым — зусім неўспрымальная. Адных і другіх тут зусім мала. Застаўся яшчэ гаспадар, які жыве са старой мамай, без жонкі, без дзяцей, без будучыні. На канцы вёскі стаіць хата Гарбузоў. Пабудаваў яе дзед Віталя Гарбуза, Сцяпан Дзядэль. Побач старой, абабітай бэжавым сайдынгам хаты, сучасная альтанка і гушкалкі — асноўныя атракцыёны для з’язджаючых сюды на выхадныя ўнукаў.

Цёплы нядзельны поўдзень. Пад ялінай, у святочнай, сіняй кашулі і шэрых, касцюмных штанах, скрываецца спадар Віталь, 1931 года нараджэння. Святкуе целам і душой, тым больш, што ўнукі ў хаце, а заўсёды чаканыя госці на панадворку. Лёгка калышацца на сваёй гушкалцы пад абыякавыя гукі старога, незмазанага металу. Спакойны, бяспечны, быццам у бабулінай калысцы. Ва ўласнай краіне, на ўласным панадворку, пад уласнай хатай.

Адзін з нешматлікіх, якому пашанцавала ўзмацняцца жыццядайнай спадчынай, співаць салодкі сок зямлі продкаў.

«Прэдставіцелі»

Вядома, шмат хто не вярнуўся з бежанства, але ў саракавых гадах дваццатага стагоддзя жыло тут яшчэ трыццаць двух гаспадароў. Трыццаць дзве шматлюдныя, шматпакаленныя сем’і. На ўсход (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF