Ніва № 33 (3144), 14 жніўня 2016 г.

Нашы верныя Чытачы: Анатоль Бахарэвіч, ветэрынар

Міра ЛУКША

Кожны чацвер год у год па новы нумар беларускага тыднёвіка ў рэдакцыю заходзіць ужо 91гадовы сівенькі бадзёры жыхар алеі Пілсудскага. Анатоль Бахарэвіч, цяпер ужо з памочніцайпалачкай. Раней падпісваўся, але пасля таго, як перамог у гістарычным ніўскім конкурсе, зачасціў у недалёкую ад яго хаты рэдакцыю. Тут можа пацікавіцца новымі выданнямі з усяго беларускага свету і проста паразмаўляць. Не ўсё яшчэ можна распавесці з таго, што ён і яго сям’я перажылі. Бо яшчэ жывуць нашчадкі тых, хто хацеў іх з роднай зямлі сілай выгнаць у іншы рай. Ці той час наступіць?..

Доктар ветэрынарных навук нарадзіўся 14 красавіка 1925 года ў вёсцы Баршчэва каля Харошчы. Бацькі, Ганна і Пятро, гаспадарылі там на 4 гектарах зямлі. Першыя чатыры класы кончыў у роднай вёсцы, два наступныя ў Харошчы. Ад пачатку вучобы вылучаўся высокімі вынікамі. Відаць, добры быў узровень гэтых школ, калі на экзамене ў школу імя Караля Зыгмунта Аўгуста ў Беластоку Толік апынуўся на 9 месцы на сто кандыдатаў з гарадскіх школ. Штодзень хадзіў 12 кіламетраў у школу ў Беласток. Дзякуючы высокім ацэнкам і стараннасці атрымаў ён месца ў школьнай бурсе, а праз нейкі час звольнілі яго з паловы школьных аплат. Выбух вайны ў 1939 г. змяніў традыцыйную гімназічную адукацыю, савецкія ўлады заняліся школьнай праграмай, а з момантам пачатку вайны ІІІ Рэйха супраць СССР школьнае навучанне было спыненае...

Вясной 1942 г. Анатоль (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF