Ніва № 33 (3144), 14 жніўня 2016 г.

Фэст „На мэжы”

Міхал МІНЦЭВІЧ

24 ліпеня ў нядзелю на спартыўнай пляцоўцы паміж Крывятычамі і Морам адбыўся першы фэст „На мэжы”, арганізаваны Арлянскай і Чыжоўскай гмінамі. У чатыры гадзіны пасля поўдня вядучая Марыёля ГерманПетручук звярнулася да публікі, якой прыблізна сабралася чалавек дзвесце:

— Добры дзень, шаноўнае спадарства! У прыгожую нядзелю вітаю ўсіх, што наведалі дзве неразлучныя вёскі — Мора і Крывятычы, каб прыняць удзел у вельмі асаблівым свяце. Сёння тут, дакладна на мяжы Гайнаўскага і Бельскага паветаў, упершыню адбудзецца адмысловы фэст пад лозунгам „На мэжы”. Мерапрыемства невыпадкова ладзіцца на гэтым месцы, бо яно выдатна падкрэслівае сяброўства, якое завязалася і далей развіваецца паміж суседнімі Арлянскай і Чыжоўскай гмінамі. І хаця, дарагія госці, Мора знаходзіцца ў Гайнаўскім павеце, а Крывятычы ў Бельскім, то мяжа паміж імі амаль незаўважная. Яны функцыянуюць побач сябе ў адзіным культурным крузе. Каб падкрэсліць гэтую ўнікальную сітуацыю, улады абедзвюх гмін рашылі сарганізаваць сваім жыхарам фэст, каб маглі яны яшчэ шчыльней зінтэгравацца і пасвяткаваць у сваім родным куточку найпрыгажэйшым чынам у суправаджэнні ўсходнеславянскіх песень, вядомых усяму мясцоваму насельніцтву. Так складваецца, што музыка заўсёды і ўсюды яднае людзей і не перашкаджае гэтаму нават агульнавядомая мяжа.

Марыёля ГерманПетручук прывітала прысутных і запрасіла на сцэну першых выканаўцаў, калектыў „Арляне”, які налічвае дванаццаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF