Ніва № 33 (3144), 14 жніўня 2016 г.

ХІV Белавежскія мастацкія інтэграцыі «Ператоча 2016»

Аляксей МАРОЗ

Падчас ХІV Белавежскіх мастацкіх інтэграцый «Ператоча2016», якія 29 і 30 ліпеня арганізаваў у амфітэатры ў Белавежы Фонд «Царкоўная музыка» з Гайнаўкі, у супрацоўніцтве з Белавежскім асяродкам культуры, Белавежскім аддзяленнем ПТТК і Лясным тэхнікумам у Белавежы, выступілі калектывы з Польшчы, Беларусі, Расіі і Літвы. Паколькі ў Белавежскай пушчы і яе наваколлі па абодвух баках мяжы жылі і жывуць перш за ўсё беларусы, палова выступаючых на сцэне калектываў прэзентавала беларускія песні і беларускую культуру. Аднак «Ператоча» спасылаецца на традыцыі і культуру розных нацыянальнасцей, прадстаўнікі якіх жылі на пушчанскай і прыпушчанскай тэрыторыях і таму са сцэны гучалі таксама творы на польскай, украінскай, расійскай, літоўскай і іншых мовах.

У старшыні Фонду «Царкоўная музыка» Міколы Бушко няма сумненняў, што ў Белавежскай пушчы і яе наваколлі ў галоўным жылі беларусы, таму запрашае на «Ператоча» беларускія калектывы з Беласточчыны і Беларусі, якія прэзентуюць беларускую музыку. Мікола Бушко звяртае таксама ўвагу на патрэбу прэзентавання культур іншых нацыянальнасцей, якія пражывалі ў Белавежскай пушчы і яе наваколлі: польскай, расійскай, украінскай, яўрэйскай, літоўскай, нямецкай і ромскай. «Ператоча» вядзецца на дзвюх мовах: польскай — дзяржаўнай і беларускай — характэрнай мясцоваму насельніцтву. Двухмоўнымі таксама былі рэкламныя матэрыялы. Частыя ўдзельнікі «Ператоча» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF