Ніва № 33 (3144), 14 жніўня 2016 г.

Ляпаем, а не спяваем

Яўген ВАПА

Так склалася, што я апошнім часам распісаўся толькі пра палітыку. Ну, што ж зробіш, свет, відаць, не ідзе да лепшага. Хочаш ці не хочаш, але благое кранае ўсіх нас. Таму нікуды не дзенешся ад сённяшніх жахаў. Менавіта, насуперак злабадзённаму, вырашыў я падзяліцца з чытачамі «Нівы» не толькі пабачаным сваімі вачыма, але і пачутым сваімі вушамі. Адразу заяўляю, што напісанае мною будзе змяшчаць выключна мае суб’ектыўныя меркаванні, без паглыблення ці адшукоўвання апраўдальнага сэнсу ў пачутым. А справа будзе пра музыку і словы.

Вельмі люблю слухаць музыку, але Бог не надзяліў мяне такім голасам, каб радаваць ім іншых людзей. Магу толькі знерваваць сваім мычаннем. Але ў сяброўскай кампаніі, калі перакулю некалькі глыбейшых, тады набіраюся адвагі фальшывіць народныя і эстрадныя выкананні. Таму на выканаўцаў са сцэны гляджу з вялікай набожнасцю і спадзяваннем пачуць такія галасы, ад якіх мурашы заходзяць па скуры. У маёй маладосці, помню, бацька любіў паўтараць (ён таксама не з певуноў), што калі пушчанскія хлопцы зацягнулі песню, то святло ў нафтавых лямпах патухала і нат сцены ў хатах дрыжэлі. Цяжка паверыць, але такое паўтараў не толькі мой бацька. На жаль, штораз радзей маем дачыненне з цудоўнымі народнымі галасамі, якія гатовы пакарыць не толькі слухачоў сваёй вёскі, але і музычных знатакоў.

Затое маем штораз больш дачынення проста з нейкімі падшыванцамі, якія пад плэйбекі, ці інакш так званую фанаграму, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF