Ніва № 33 (3144), 14 жніўня 2016 г.

Блізка, усё бліжэй да Прыроды...

Міраслаў ГРЫКА

Хто жыве ў горадзе, скардзіцца, што ў яго замала Прыроды. Замала дрэў і лугоў, замала палёў і лясоў; Сонца замала, замала адпачынку на ўлонні натуры... Я жыву ў вёсцы і буяю ў прыродзе як дзікая свіння ў пушчанскім балоце. Я адчуваю сябе добра, але і не вельмі добра. Добра, наемся сабе яблык з уласнага садка, ці груш і сліў. Зялёнай цыбулі калі хачу нашчыплю з градкі столькі, колькі мне трэба ў халаднік. Хлябчу яго пасля сам і спаглядаю на жывую прыроду з акон кухні, на цікуючага за вераб’ём ката. Толькі кончык хваста яму матляецца з за ліста лапуху. На майго сабаку, які ў адкрытых дзвярах хаты прытаіўся, каб схапіць ката за хвост. На сябе самога, што адлюстроўваюся ў шыбе — хто ці што цікуе там за мной? Пакуль што, хлябчу халаднік з агуркамі, багата пасыпаны кропам. Агуркоў і кропу сабе я не шкадую. Бо таго і другога ў мяне багата. І нават з лішкам. Ва ўсякім выпадку, не толькі ў мяне. Ужо пачаліся вандроўкі гаспадынь ад хаты да хаты з кошыкамі, поўнымі агуркоў, зеляніны, зялёнай фасолькі і іншага зямнога багацця. «Ці можаце ўзяць ад мяне тое ці іншае? Урадзіла ўсё сёлета, можа змарнавацца, калі не раздам людзям...». Так, справілася сёлета Прырода. Сыпанула і гароднінай, і ляснымі грыбамі. Хочаш, не хочаш, а жывеш як сапраўдная дзікая свіння, што не арэ, не сее, а такая нажэртая па вушы валяецца ўвесь дзень у прахалоднай калюзе. Таму, што ежа сама прыходзіць да хаты, нават праз інтэрнэт не прыйдзецца яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF