Ніва № 33 (3144), 14 жніўня 2016 г.

Канец алімпійскіх кольцаў

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Упершыню ў сваім свядомым жыцці асабіста я не буду ўважліва сачыць за хадой алімпійскіх гульняў. Мая памяць пра галоўныя спартовыя спаборніцтвы чалавецтва сягае 1976 года. З таго часу мінула больш дваццаці летніх і „белых” алімпіяд і што характэрна, з кожнымі новымі гульнямі пад пяццю пераплеценымі кольцамі гублялася адчуванне свята. Гэта ў юнацтве і маладосці алімпійскія ідэалы здаюцца чыстымі і светлымі. З гадамі ж высвятляюцца такія акалічнасці, што сузіраць, як раней здавалася чэсныя, спаборніцтвы на арэнах і пляцоўках не надта хочацца. Маю на ўвазе, канешне, найперш ужыванне спартоўцамі допінгу — зло, якое выкараніць зараз з вялікага спорту надзвычай цяжка, а можа ўжо і немагчыма. А падругое, вышэйшыя спартовыя арганізацыі свету так пагрузлі ў карупцыі і патаемных гешэфтах, што адрадзіць чысціню алімпійскіх ідэалаў магчыма хіба толькі, распусціўшы ўсе гэтыя МАКіФІФыУЕФы. Вось прыклад з той жа камандай Расіі. Міжнароднае антыдопінгавае агенцтва фактычна даказала, што ўжыванне допінгу расейскімі спартоўцамі мела дзяржаўны характар і было санкцыянавана ўладамі. Зразумела, што допінг ужываюць прадстаўнікі многіх краін. Але ў пераважнай бальшыні з іх — гэта брудная справа асобных атлетаў, альбо нейкіх груповак, асобных нацыянальных федэрацый. У аўтарытарных жа і таталітарных краінах гэтым займаюцца дзяржавы. Прыгадаем тут яшчэ з сацыялістычных часоў „феномены” ў асобных відах спорту атлетаў Балгарыі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF