Ніва № 33 (3144), 14 жніўня 2016 г.

Лука выходзіць на паверхню

Лукаш ЛЕАНЮК і Патрыцыя РОМАН

Хаця ўжо амаль 30 гадоў залітая вадою, то ўспаміны пра яе ўвесь час усплываюць на паверхню, ствараючы шматколерны вобраз мінулых гадоў. Вёска Лука, якая цяпер не існуе на карце Падляшша, прыцягвае не толькі новыя пакаленні нашчадкаў яе даўніх жыхароў, але таксама аматараў гісторыі і тых, якія хочуць выратаваць ад забыцця фрагмент гэтай нетыповай зямлі. Адным з вартавых памяці аб Луцэ з’яўляецца малады фатограф Кацпар Бярыла.

Усё пачалося на пераломе 70х і 80х гадоў мінулага стагоддзя. Менавіта тады ўлады пачалі будаваць Семяноўскае вадасховішча. Мела яно не толькі прыцягнуць шматлікіх турыстаў, але таксама забяспечыць вялікую частку Беласточчыны вадою. Амаль дзесяць гадоў жыхары заліўных тэрыторый пакідалі свае любімыя дамы ды гаспадаркі і самае каштоўнае — зямлю продкаў. Балючы працэс апрача нашай галоўнай гераіні Лукі закрануў іншыя акалічныя вёскі — Гарбары, Буды, Боўтрыкі і Рудню.

Лука здаецца быць разарванай між тым, што даўняе, а тым, што сучаснае. Сярод кемпінгаў, гучнай музыкі дыскапола і шматлікіх турыстаў можна знайсці крыху сцертыя ўжо сляды мінулага. На пачатку, мінаючы вялікі, недакончаны, нібыта двор, паварочваем на непрыкметную сцяжынку — галоўную вуліцу Лукі. Высокая трава, старыя дрэвы, сакавітая зелень кустоў — гэта элементы краявіду, якія застаюцца тут ад многіх гадоў. Яблыні, некранутыя часам, надалей пладаносяць, а балоцістыя ўчасткі з’яўляюцца інкубатарам многіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF