Ніва № 32 (3143), 7 жніўня 2016 г.

У палескай глыбінцы (50)

Ганна КАНДРАЦЮК

Дарога ў сяло Нуйно, куды я імчала на службовай машыне, слалася між лугоў і лясоў, быццам вышываны ручнік.

Нуйно!

Адкуль такі назоў сярод палескіх лясоў і балот? Якая тайна прыхаваная за гэтым дзівосным словам са старадаўніх часоў?

Калі ўвесну першы раз я патрапіла ў гэтую вёску, яна запамяталася як бусліная сталіца. На прыдарожных стаўпах, усюды дзе не глянь, красаваліся гнёздыбуслянкі, у якіх выстойвалі бусліныя пары. Штось застаўляла думаць пра чары на цудоўнае пабольшанне сям’і. Пасля я даведалася, што Нуйно — адзінае месца ва Украіне, дзе хлопцы і дзяўчаты з дазволу бацькоў яшчэ да вяселля спалі ў адным ложку. Гэты старажытны абрад называлі тут „гірка”. Нярэдка ён вырашаў пра далейшы лёс маладых. Той, хто не хадзіў „на гірку”, каго ніхто не выбіраў, каб з ім разам спаць, мог назаўсёды застацца ў дзеўках або кавалерах. Так што трымаць пад замком маладых у каморы не было сэнсу. Дбалі яшчэ, каб яны жаніліся толькі між сабой, у сваім сяле. Наколькі важны быў апошні прынцып, паказвае народны праклён, які кіравалі ў бок маладых дурніц: Каб ты пайшла замуж у чужое сяло! Пры тым абрад „гіркі”, як нішто, спрыяў сепаратызму і лакальнаму патрыятызму, і гэта па сённяшні дзень адчуваецца ў вёсцы Нуйно. Нягледзячы на пераслед царквы, а пасля цкаванне з боку камуністаў, абрад спраўлялі яшчэ ў 60я гады ХХ стагоддзя.

— А зараз няма каму хадзіць „на гіркі”, — скажуць з абурэннем мясцовыя старажылкі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF