Ніва № 32 (3143), 7 жніўня 2016 г.

Орля вачыма солтыса

Міхал МІНЦЭВІЧ

Выказванне Марка ХМЯЛЕЎСКАГА, солтыса і арлянскага грамадскага дзеяча.

Як бачу сваю Орлю? Усё робіцца з разгону, але так асфальт, як і брусчатка, непрадумана. Мы расходуем грошы і ўвальваем іх у дарогі і тратуары, а гэта, апрача візуальнага эфекту, не дае ніякага прыбытку. Бо мы, жыхары, нічога з гэтага не маем, толькі выгляд нас цешыць, бо маем лепшую дарогу. Ну, можа менш самаходаў псуецца. Але як выеду за гмінную Орлю і паезджу там па ўхабінах, то той самаход даб’ецца. Усё павінна мець нейкі сэнс.

Робім парк у цэнтры Орлі, выдаем грошы. І што? Зрабілі парк, старыя дрэвы пасярэдзіне і жываплот вакол выкінулі. Атрымалася „патэльня”; і што больш? Нічога. Больш тут нічога не робіцца. А чаму раней не падумаць, што даўней там было гандлёвае месца (стаяла там мноства яўрэйскіх ларкоў, пякарня, пажарнае дэпо — М. М.). Там быў рынак; мы, старыя арляне, па сёння гаворым: „ідзем на рынак”. Ёсць старыя здымкі... Трэба было падумаць і ў гэтым месцы паставіць з дзесяць ларкоў уздоўж адмысловай вулачкі і штотыднёва нейкія кірмашы здаровага харчавання, зёлкаў — так, каб гэтае месца бурліла пленэрным жыццём з вясны да восені; зараз гэты абноўлены парк выглядае як нейкае мёртвае месца. Вось 14 ліпеня, мабыць, нейкая моладзь пагнула і панішчыла пяць прыдарожных знакаў вакол парку. А чаму? З нуды. Хачу падкрэсліць, што гэтае месца павінна мець іншае прызначэнне, яно павінна жыць, функцыянаваць. І ўсё так робіцца. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF