Ніва № 32 (3143), 7 жніўня 2016 г.

За Дубровай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Будучы на Яна ў Сідэрцы ўбачыў я там расклад набажэнстваў Ячніцкага прыхода. Пад датай 26 ліпеня значылася там Свята Ячна. Рашыў я пабачыць, як тое свята выглядае.

З поезда злез на прыпынку Ружанасток. Гэты прыпынак мяняецца з кожным маім туды прыбыццём. Вось яшчэ нейкі год таму было там усё расчышчана пасля колішняй невялікай закінутай мураванай пачакальні. А зараз там паявілася сціпленькая паветка з лавачкай для чакаючых цягніка пасажыраў. Вельмі ж аператыўна загадчыкі чыгуначнай інфраструктуры падумалі пра тамашніх пасажыраў. Ах, калі б так аператыўна яны падумалі пра тых пасажыраў, што хацелі б чакаць цягніка на прыпынках Галоўкі, Райск, Падбелле, Рыгораўцы, Сухавольцы, Баравікі... Але можа да канца свету надумаюцца...

У палі, што паміж Ячнам і Ружанастокам, вядуць дзве паралельныя дарогі з абедзвюх названых мясцовасцей, аднак яны з сабою не сходзяцца. Ад аднае да другое можна прайсці ў адным месцы па часткова зааранай мяжы, што ў росны ранак раўназначнае хаджэнню па вадзе.

У Ячна з’явіўся я ў дзевяць раніцы, але ніякіх прымет свята не было там відаць. Двое людзей ішло акурат у царкву; падаўся туды і я. У храме было каля трыццаці дзяцей і каля дваццаці дарослых. Гэтая карціна магла б узрадаваць, калі б дзеці былі мясцовыя, аднак гэта былі дзеці звонку, якія праводзілі ў Ячне два тыдні царкоўнага летніка.

Ячніцкая царква прыгожа выглядае здалёк, калі яе аб’ёмістыя сінія купалы выдатна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF