Ніва № 32 (3143), 7 жніўня 2016 г.

Дзявятая актава культур

Міра ЛУКША

Цэнтр Беластока зноў заквітнеў народнымі строямі і музыкай. Ад 26 да 31 ліпеня ў Беластоку і ў ваяводстве расспяваліся і растанцаваліся больш за паўтысячы гасцей з 12 краін свету. Фестываль «Падляшская актава культур» кожны год збірае ў Беластоку музычныя гукі, характэрныя для культур з усяго свету. Сёлета няйначай — Падляшша прыняло калектывы з такіх краін, як Сербія, Румынія, Кіпр, Харватыя, Расія, Украіна, Марока, Беларусь, Славакія, Венгрыя, Італія і Адыгея. Польшчу таксама прадставілі адборныя фальклорныя і фолькавыя ансамблі.

Хоць фестываль, натуральна, пашыраецца і запрашае каманды з аддаленых куткоў свету, але яго бясспрэчнай перавагай з’яўляецца паказ з дапамогай музыкі, танца і мастацтва культурнай разнастайнасці Падляшша. Кожны год тутэйшыя гледачы, турысты і ўдзельнікі фестывалю знаёмяцца з тым, што ў нас самае прыгожае і каштоўнае, — адзначаў дырэктар фестывалю Анджэй Дырдал. — Сёлета ўпершыню ўдалося трансляваць жывыя канцэрты з усёй Падляшскай актавы культур, якія адбыліся на галоўнай сцэне фестывалю, на Рынку Касцюшкі. Такім чынам, фестывальнымі выступленнямі можна пазахапляцца ў любым пункце свету!

Дзявяты выпуск Міжнароднага фестывалю музыкі, мастацтва і фальклору «Падляшская актава культур» пачаўся ў аўторак, 26 ліпеня. Як і кожны год, адкрыў яго парад усіх груп, якія выступілі на мерапрыемстве ў Беластоку і на Падляшшы. 24 фальклорныя і фолькавыя калектывы — інструментальныя, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF