Ніва № 32 (3143), 7 жніўня 2016 г.

Скарбасховішча

Міра ЛУКША

Будаваў яго між іншым Аляксандр Кардаш. Сюды, на Семяноўскае вадасховішча, у даліне верхняй Нарвы, прыляцелі даўно ўжо і пасяліліся водныя птахі. А людзі адляцелі. Альбо прылятаюць часчасом, на свята. І ён тут сёння, у ліпеньскі вечар, будаўнік вадасховішча і руйнатар залітых вёсак. Працуе пры гэтым схове для вады. Але хоча ўратаваць усё тое, што пад вадой, каб засталося хаця б у памяці. Возера то сохне, то сінее, але вабіць турыстаў з Падляшша.

— Семяноўскае «возера» ўзнікла ў 19771990 гадах. Спынілі ваду рэчкі Нарвы ў рукаве ў раёне Лукі і Рыбакоў. Паверхня вады пры мінімальным узроўні на парозе 142,30 метраў над узроўнем мора — 11,7 квадратных кіламетраў (максімальна 32,4 кв. км), умяшчальнасць вадасховішча — 17,5 млн. кубаметраў вады (поўная — 79,5 млн. кубаметраў), сярэдняя глыбіня — 1,5 м. Пяць бакавых дамбаў даўжынёй 8 250 метраў... Я з гэтым вадасховішчам звязаны ад самага пачатку. А з гэтай зямлёй — ад свайго нараджэння. Мая бабуля — з вёскі Боўтрыкі. Людзей з бабулінай вёскі вывезлі, а хаты залілі вадой. А я жыву ў Бандарах, працую пры эксплуатацыі, — расказвае Аляксандр Кардаш на чарговай імпрэзе на беразе вадасховішча — на шаснаццатым ужо фэсце «Бандароўская гасцёўня». Сабраліся тут таксама тыя, што перажылі тое высяленне з родных гнёздаў. Сустракаюцца на беразе былой вёскі Рудні, каля адыходнага крыжа каля месца былой школы ў Луцэ. Цягне іх да свайго, нават калі яго няма.

— І маюць дагэтуль да мяне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF