Ніва № 32 (3143), 7 жніўня 2016 г.

Далёка ад горада

Юрка БУЙНЮК

Часам вельмі добра вырвацца з шуму горада і выехаць на вёску. Найлепш вярнуцца да самага блізкага твайму сэрцу месца, там дзе кожны родны куточак прыпамінае шчаслівае дзяцінства, праведзенае з самымі блізкімі людзьмі: бацькамі, дзядамі, сваякамі ці сябраміаднавяскоўцамі. Безумоўна, самым блізкім месцам для мяне з’яўляюцца Маліннікі. Тут я нарадзіўся, хадзіў у школу, дапамагаў бацькам у працы. Тут ведаю кожную хату, кожнае поле і кожны родны куточак. Маліннікі я заўсёды асацыяваў з апісаннямі прыроды ў славутай паэме Якуба Коласа «Новая зямля». Дарэчы, гэта мая першая беларуская кніга, якую я прачытаў у дзяцінстве. На вёсцы час плыве іншым рытмам, больш павольна, спакайней. Будучы на вёсцы, люблю паразмаўляць з простымі, вясковымі людзьмі пра іх справы і погляды. Я заўсёды са сваім суседам згаджаюся ў поглядах на палітычныя справы, пра якія не заўсёды маю з кім пагаварыць у Беластоку.

Добра паехаць на веласіпедзе ды адведаць некага табе важнага, вельмі блізкага чалавека, які ведае цябе з дзяцінства, памятае цябе ад тваіх ранніх гадоў. Ведае і разумее цябе не горш за бацькоў. Гэта дзядуля, якога можна слухаць з вялікай увагай і зацікаўленасцю, асабліва яго няскончаныя апавяданні пра людзей, якіх ты не меў нагоды пазнаць, а якія твайму дзядулю былі самымі блізкімі і роднымі. Гэта твае прадзеды і прапрадзеды, дзядулевы браты і сёстры. Апавяданні пра бежанства, вайну, рускіх, немцаў і палякаў. На нашых падляшскіх вёсках час (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF