Ніва № 32 (3143), 7 жніўня 2016 г.

ХІІІ Беларускія этнаграфічна-музычныя майстаркласы «Лета з традыцыямі»

Аляксей МАРОЗ

Трынаццаты ўжо раз дзеткі ва ўзросце 615 гадоў спаткаліся на Беларускіх этнаграфічнамузычных майстаркласах «Лета з традыцыямі», якія праходзілі з 13 па 20 ліпеня ў Музеі малой айчыны ў Студзіводах і яго наваколлі. Народныя творцы і апекуны вучылі дзяцей жаць жыта і вязаць яго ў снапы, даўняму рукадзеллю, народным песням і танцам Падляшша і Палесся. Можна сказаць, што маладыя асобы вучыліся на практыцы, як у мінулым у Студзіводах і наваколлі працавалі і адпачывалі беларусы.

У Беларускіх майстаркласах «Лета з традыцыямі» прынялі ўдзел больш за 50 дзетак з БельскаПадляшскага, Беластока, Варшавы, Вроцлава, Відава, Рагачоў і Ягуштова ды з Дзятлавіч і Кобрына, што ў Рэспубліцы Беларусь. На заняткі прыходзіла таксама дзяўчына з Чыкага, якая нарадзілася ў Злучаных Штатах Амерыкі, але рэгулярна наведвае бабулю ў БельскуПадляшскім. У сваіх бабуль жылі таксама маладыя асобы з па за Бельска, а моладзь з Беларусі пасялілася ў Альжбеты і Дарафея Фіёнікаў. Мае маладыя суразмоўцы радаваліся, што супольна могуць вучыцца рукадзеллю, песням і танцам. У вялікай кампаніі ўдзельнікаў майстаркласаў завязаліся знаёмствы.

— Цэнтральным месцам падчас урачыстасці падвядзення вынікаў нашага летніка з’яўляюцца гэтыя 9 снапкоў жыта, якія супольна нажалі нашы дзеткі. Разам з інструктарамі займаліся ў нашым музеі каля 60 асоб, — сказаў 20 ліпеня падчас развітальнай сустрэчы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF