Ніва № 32 (3143), 7 жніўня 2016 г.

Праваслаўныя эндэкі

Яўген ВАПА

Падляшша на фоне ўсёй краіны з’яўляецца рэгіёнам cа стабільнымі, моцнымі кансерватыўнымі поглядамі большасці яго жыхароў. Тут пасля перамен 1989 года цэнтраправыя партыі набіраюць найбольшую колькасць галасоў, сваіх прадстаўнікоў маюць не толькі ў парламенце. Самаўрадавае жыццё ваяводства таксама блізкае да поўнай іхняй дамінацыі. Вельмі выразна відаць гэта ў заходняй частцы ваяводства ў ваколіцах Ломжы ці ВысокагаМазавецкага. Таму дзяжурнай тэмай журналістаў пасля кожных парламенцкіх ці самаўрадавых выбараў з’яўляецца вандроўка ў гэтыя ваколіцы, паколькі тут правыя атрымліваюць амаль стопрацэнтную перамогу і такая навіна добра прадаецца ў агульнапольскіх медыях. Няйначай было і ў міжваенны перыяд. Заходняя частка тадышняга Беластоцкага ваяводства стала аазісам і бастыёнам нацыяналдэмакратычнага руху, заснавальнікам і духоўным бацькам якога быў Раман Дмоўскі. Дарэчы, ён сам у 1937 г. пасля хваробы пераязджае жыць у Драздова каля Ломжы і тут памірае на пачатку студзеня 1939 года. Нацыяналдэмакраты, званыя ў скарачэнні эндэкамі, на працягу сваёй гісторыі сваю палітычную лінію выбудоўвалі між іншым на праграме поўнай асіміляцыі нацыянальных меншасцей і на эканамічным з імі змаганні, асабліва з жыдамі. Гэта з часам прывяло да адкрытага антысемітызму многіх груповак гэтага руху. У адрозненні ад пілсудчыкаў, эндэкі вельмі моцна спасылаліся на Каталіцкі касцёл і сваю пазіцыю ў грамадстве будавалі ў блізкім супрацоўніцтве з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF