Ніва № 32 (3143), 7 жніўня 2016 г.

Ёсць бізнес

Міраслаў ГРЫКА

З часу апошняга эканамічнага крызісу ў Беларусі мінула ўсяго паўтара года. Мела быць лепш, і ёсць так... як ёсць. За гэты час долар у адносінах да беларускай валюты павялічыўся ў два разы, а сярэдняя заработная плата знізілася з 620 да 350 долараў. Да таго ўлады мусілі з 1 ліпеня ў трэці раз у гісторыі дэнамінаваць рубель. На гэты раз на чатыры нулі. Аднак беларускі прэзідэнт кажа з упэўненай верай, што ў краіне няма крызісу. А як у рэальнасці? Бягучы доўг Беларусі складае амаль 36 млрд. долараў. Інфляцыя няўхільна паглыбляецца і сёння з’яўляецца самай высокай у Еўропе. Цэны прадуктаў і паслуг з пачатку года выраслі на 7,5%. Для параўнання, ва Украіне, якая знаходзіцца дэфакта ў стане вайны з Расіяй і расстроеная ўнутранымі канфліктамі, гэта толькі каля 4,9 працэнта. Акрамя таго, кожнае чацвёртае дзяржаўнае прадпрыемства — а дзяржаўная ўласнасць з’яўляецца асновай беларускай эканомікі — стратнае. Страты рэфінансуе ўсё больш запазычаная дзяржава. І кожная другая фірма паказвае ледзь нулявы баланс, прытым ад многіх гадоў. Гэта абазначае, што наступае іх самазжыранне. Гэта дасягаецца за кошт паступовай рэкапіталізацыі, зніжэння канкурэнтаздольнасці на рынку і, нарэшце, не маючых дачынення да прадукцыйнасці і эфектыўнасці, але гарантаваных дзяржавай, зарплат. На самой справе, трэба было б стратныя заводы ліквідаваць ці правесці іх грунтоўную рэструктурызацыю. Дазвольце мне нагадаць, што гаворка пра кожнае другое, паводле павярхоўных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF