Ніва № 32 (3143), 7 жніўня 2016 г.

У Беларусі ідуць выбары

Віктар САЗОНАЎ

Хацелася напісаць, што ідуць выбары ў Парламент. Але правільна гэты працэс называецца выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Назва доўгая, але хіба што цалкам адлюстроўвае той орган, які будзе сфармаваны пасля таго, як Цэнтральная выбарчая камісія агалосіць вынікі падліку галасоў.

Зрэшты, тым беларусам, якія хоць крыху цікавяцца гэтай з’явай, чакаць рашэння ЦВК неабавязкова. Ужо няраз, задоўга да таго, як першы бюлетэнь зваліцца ў скрынку для галасавання, на старонках незалежнай прэсы друкуецца поўны склад будучых дэпутатаў. І складальнікі гэтага спісу не памыляюцца нават у межах статыстычнай пагрэшнасці.

І гэта зусім не таму, што ім удалося расшыфраваць невядомыя дагэтуль прадказанні знакамітага Мішэля Настрадамуса па будучыні Беларусі, калі такія ўвогуле існуюць. І зусім не таму, што яны звяртаюцца па дапамогу да якіхнебудзь сучасных экстрасэнсаў ды прадказальнікаў. Проста ў нас усё настолькі ясна, што і да бабкі хадзіць не трэба.

У Беларусі ідуць выбары! Хацелася напісаць, што ідуць поўнай хадой, бо ўжо і акруговыя камісіі сфармаваныя, і ўчастковыя таксама, і ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты ўжо подпісы сабралі, і ў пікетах адстаялі...

Ды і да самога галасавання, якое прызначанае на адзінаццатага верасня, зусім нічога засталося. Але вось мноства беларускіх выбаршчыкаў так яшчэ і не змаглі зарыентавацца, што тут урэшце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF