Ніва № 32 (3143), 7 жніўня 2016 г.

«Прымацкая» бяседа з сябрамі

Міра ЛУКША

Гарадок вітаў музыкай, віталі музыкай госці. Ледзь тыдзень пасля «Басовішча» ў мокрае лета 2016 года. На XVII Сяброўскай бяседзе. На гэты раз надвор’е над Гарадоцкай гмінай не падвяло, хаця ў Беластоцкім павеце ўсюды сыпапуў шчодры лівень. На ўрочышчы Барык музыкі рэзалі ад вуха да вуха і кусалася бязгучная камарня.

— А як не прыходзіць у Барык старынны? Ён для ўсіх ласкавы, прыхільны, быццам свежая вада! Нашая „Бяседа” адзіная, бясцэнная, і думаю, што роўных у свеце ёй няма! — пісала Галена Ляховіч, лаўрэатка другога месца ў конкурсе на верш пра мерапрыемства. І жартавала словамі свайго героя: — Я тым часам слухаў канцэрту з бутэлькай, усіх калектываў так і не змог палічыць... Бо і сапраўды — сам пералік фальклорных гуртоў і салістаў гэтага міжнароднага фестывалю заняў бы старонку, а хаця выконвалі найчасцей адзін «нумар» (госці па тры), сам галоўны канцэрт працягваўся сем гадзін. А гледачы ішлі ды ішлі ў адзін бок, і ўвесь час — на славутую паляну, дзе гучала беларускае слова і вядомая сэрцу музыка.

Беларускія фэсты бывалі тут раней, ужо бадай 52 гады таму, кожны год беларускія, бяседназастольныя. Цэлымі сем’ямі прыбывалі гарадчане і іх госці, з пледамі і кошычкамі, на славутую паляну паміж карабельнымі соснамі. І цяпер гэта беларускі пікнік, хаця шматтысячны, многапакаленны. Калі дырэктарам ГЦК стаў Юры Астапчук, у 2000 годзе, прыдумаў, супольна з Беларускім таварыствам, каб рабіць народную (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF