Ніва № 31 (3142), 31 ліпеня 2016 г.

У палескай глыбінцы (49)

Ганна КАНДРАЦЮК

На Пятра і Паўла я нечакана трапіла ў вір народных гульбішчаў і спеваў. Пра свой пышны досвед найлепш сказаць словамі народнай прыказкі: не думалі жыць багата, а прыйшлося!

Усё дзякуючы добрым людзям.

Раніца ў КаменіКашырсім здалася сцішанай, святочнай. Я стаяла на прыпынку з пачуццём паразы. Маршрутка ў Любашы адправілася без мяне гадзіну раней. Усё з за тэхнічных фокусаў. Карацей кажучы, мой лоб не паспеў яшчэ пераключыцца на палескую рэчаіснасць. Ды і гадзіннік усё яшчэ паказваў польскі час. Я ўзіралася ў калюгі, якія быццам мініяцюрныя азёры блішчэлі па цэнтральнай вуліцы мястэчка і нервова гадала: «Што рабіць? Дзе падзецца?». Нягледзячы на ранні час, у паветры стаяла афрыканская жара. У такой спякоце кожны новы план здаваўся залішнім. Яшчэ больш рызыкоўна было адпраўляцца ў дарогу пасля поўдня. Ніхто з жыхароў Каменя не ўмеў падказаць, чаго можна спадзявацца ў суседнім раёне.

— Я там не быў! — гучаў звычайны адказ.

Чарговы раз мяне спасцігла знаёмая песня. Поўнач не існавала ў галаве ўкраінцаў. Гэты закутак ахінала нейкая аўра ізаляванасці. Вось у палескім Камені іх суседні раён Любашы здаваўся больш адлеглым і экзатычным, чым сталічны Кіеў. Я таксама ведала, што ў нязведаны бок найлепш адпраўляцца з самай раніцы. Радняволя трэба было прызямліцца, пачакаць да наступнага ранку...

Спачатку, каб падняць настрой, я схадзіла на рынак палюбавацца балотналяснымі таварамі, якімі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF