Ніва № 31 (3142), 31 ліпеня 2016 г.

Сцежка лёсу Васіля Гадулькі

Сяргей ЧЫГРЫН

Сёлета ў Беластоку выйшла з друку ўнікальная кніга „Панад сцежкай лёсу”. Яна з’явілася ў бібліятэцы Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”. Выданне прыўрочана да 70годдзя берасцейскага паэта з пад Жабінкі Васіля Гадулькі (19461993).

Гэта літаратурная і жыццёвая спадчына паэта, які жыў у правінцыі і які меў вялікі талент да літаратурнай творчасці і перакладчыцкай дзейнасці. На вялікі жаль, мы часам не заўважаем творчых людзей з за будзённасці дзён і розных клопатаў. А гэтыя людзі жывуць з намі побач, пішуць добрыя творы, мараць мець свае ўласныя кнігі, прэзентацыі, сустрэчы. Але многім сёння гэта адолець у Беларусі не пад сілу.

Пішу гэты матэрыял, а з Мінска прыходзіць сумная вестка — загінуў малады 33гадовы паэт Ігар Канановіч. Страшна ў гэта паверыць. А колькі мы за апошнія 20 гадоў страцілі маладых і таленавітых асоб? Дзясяткі! Адны па ўласным жаданні пайшлі з жыцця ад розных дэпрэсій і праблем, іншыя — памерлі ад хвароб.

Васіль Гадулька пражыў 47 гадоў. Пры жыцці ён так і не дачакаўся свайго зборніка вершаў. Ён быў сціплым чалавекам і сціпла жыў. У пачатку 1990х гадоў паэт даслаў у мінскі часопіс кнігу сваіх вершаў і чакаў, што з’явіцца зборнічак у бібліятэчцы „Маладосці”, якая тады існавала, але зборнік так і не пабачыў свету. Рукапіс, ужо пасля смерці, адшукалі ў „Маладосці” на самым пыльным дне рэдакцыйнай шафы — яго нават ніхто і не прачытаў. А калі б тады, пры жыцці, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF