Ніва № 31 (3142), 31 ліпеня 2016 г.

Наўсцяж Буга

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Вёска Алендры аддаленая ад чыгуначнай станцыі Сямятычы каля паўтара кіламетра. Ад шашы, якая з Драгічына вядзе ў напрамку Берасця, у вёску пракладзена сціплая асфальтоўка. Недзе паўкіламетра перад вёскай дзве пары як жа розных засцерагальных аб’ектаў. Па абодвух баках дарогі бетонныя бункеры Лініі Молатава. Гэта вельмі салідныя збудаванні, якіх не хоча кранаць час. А гэта, мабыць таму, што савецкія актывісты вывозілі на белыя мядзведзі самых аператыўных мясцовых людзей. Не будзь гэтага, тыя аператыўныя людзі верагодна пасадзейнічалі б таму, каб будаваныя маскоўскай дзяржавай аб’екты не былі надта даўгавечнымі. Аднак сталася інакш, цэмент не расцярушыўся па наваколлі і будоўлі славутай Лініі Молатава значаць сённяшні ландшафт Пабужжа. Дамінавалі б нават яны, калі б іх наваколле паступова не зарастала рознымі дрэвамі. А зарастае, бо людзі кінулі земляробства і падаліся ў свет за лягчэйшым хлебам. Другую пару засцерагальных аб’ектаў складаюць бетонныя крыжы, якія прытуліліся да расходных дарог побач вечных памятак савецкай стратэгічнай думкі. Адзін крыж замаляваны карычневай фарбай, на другім захавалася кірылічнае прашэнне з мая 1914 года за зберажэнне вёскі ад усялякіх бедстваў. Крыжы таксама зарастаюць...

Пра Алендры даволі змястоўную інфармацыю падае „Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага”; спярша агульную: „Holendry v. Olędry (Holländer), nazwa, osad zakładanych przeważnie w nizinach nadrzecznych, obfitujących w (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF