Ніва № 31 (3142), 31 ліпеня 2016 г.

ІІІ Міжнародны фестываль імя Булата Акуджавы і Х Кірмаш зубра ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Юбілейны Х Кірмаш зубра папярэдзіў галаканцэрт ІІІ Міжнароднага фестывалю паэтычнай песні імя Булата Акуджавы «Вера, надзея, каханне», якія адбыліся 17 ліпеня ў амфітэатры і ў гарадскім парку ў Гайнаўцы. Хаця ў пачатку кірмашу ішоў дождж, то пасля неба праяснілася і гайнавяне шматлюдна прыйшлі наведаць абодва мерапрыемствы.

Яшчэ ў пачатку кірмашу арганізатары, зоркі і некаторыя канкурсанты Міжнароднага фестывалю імя Булата Акуджавы, які з 15 па 21 ліпеня праходзіў галоўным чынам у Гайнаўцы (фестывальныя канцэрты адбыліся ў Беластоку, Саколцы, Шэпятове, Любліне і Варшаве), наведалі тое месца ў гайнаўскім парку, дзе два гады таму назад Вольга Акуджава, жонка Булата, пасадзіла дуб, а каля яго была ўстаноўлена памятная дошка.

— Плануем каля дуба Булата Акуджавы выканаць лавачку, каб ахвотныя маглі прысесці на ёй і з гітарай праспяваць песні Булата, — заявіў Анатоль Баравік, ініцыятар і галоўны арганізатар Фестывалю імя Булата Акуджавы, які ў роднай яму Гайнаўцы арганізуе міжнародны фестываль. Пасля адзін з удзельнікаў фестывалю заявіў, што паркавую дарожку, якая знаходзіцца каля дуба, можна было б назваць іменем Булата Акуджавы. Прысутны бургамістр Ежы Сірак адобрыў гэтую прапанову.

— Фестываль мы стварылі ў Гайнаўцы і ён тут застанецца. Такім чынам у краіне і замежжы адбываецца прамоцыя нашага горада, дзе я ўзрастаў і куды ахвотна вяртаюся. ІІІ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF