Ніва № 31 (3142), 31 ліпеня 2016 г.

Нетупскае кола фартуны

Іаанна ЧАБАН

У старым млыне ў Нетупе сустрэцца можна, мабыць, толькі з духамі колішніх млынароў. Месца гэтаму даволі спрыяльнае, магічнае. На скрыжаванні дарог — некалькі згнілых, пакрытых рэшткамі гонтаў дошак вызірае з пад вільготных альшынавых галін.

Анатоль Кірмуць з Крушынян, 1930 года нараджэння, яшчэ ў маленстве марыў, каб увайсці ўсярэдзіну, падгледзець млынарскую справу, запруду, гулкае сэрца млына. Мара збылася. Ездзіў туды разам з бацькам, канём, на засыпаным збожжам возе. Яшчэ і цяпер кожны раз, праязджаючы побач знішчанага будынка, згадвае яго першага ўласніка і будаўніка — жыда Сэндлера. Прыгожы мужчына быў, мілы, прыемны. Хаця багаты, меў толькі адну дачку — цудоўную дзяўчынку з цудоўным іменем Хана. Пачаткова млынар клікаў Толіка для кампаніі адзінокай дачцэ, потым сама ўжо да яго выбягала. Млынар і яго дачка гаварылі з Толікам папольску альбо папросту. Толік разумеў польскую мову, паспеў вывучыць яе ў школе. Драўляная хата Сэндлера стаяла побач з млыном. Дзякуючы млыну, як адзіны ў наваколлі, меў ён электрычнасць. (У суседніх Кундзічах электраэнергію давялі ажно ў 1974 годзе). Ад часу да часу млынар даваў Толіку некалькі грошаў. Толік любіў Сэндлера, але яшчэ больш любіў яго грошы. Пайшоў аднойчы ў крушынянскую краму, якая стаяла ў мураванцы насупраць мячэці. Дзеткі купляюць цукеркі, а ён глядзіць на сэндлеровыя грошы і думае: цукеркі з’ем, а грошай не будзе. Так і вярнуўся дахаты без цукеркаў, але з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF