Ніва № 31 (3142), 31 ліпеня 2016 г.

Шанц для беларускай этнафілалогіі

Уршуля ШУБЗДА

Толькі 7 кандыдатаў у студэнты на 30 месцаў, патрэбных для адкрыцця беларускай этнафілалогіі, запісалася на гэтую спецыяльнасць. Гэта першая такога тыпу спецыяльнасць у Польшчы, аднак, як аказваецца, улады ўніверсітэта не хацелі даць магчымасці заіснаваць спецыяльнасці, спыняючы другі тур набору. А такі (несумненна) адбудзецца на ўсіх астатніх спецыяльнасцях, на якіх не зарэгістравалася дастатковая колькасць кандыдатаў. Таму цяжка было зразумець сутнасць такой пастановы, тым больш што, як аказваецца, мела яна быць рашэннем адной асобы — дэкана прафесара Багуслава Нававейскага.

Адмова ад далейшай рэкрутацыі абурыла некаторых навуковых супрацоўнікаў універсітэта, у тым ліку загадчыцу кафедры беларускай філалогіі прафесар Галіну Тварановіч, якая яшчэ ў траўні ў інтэрв’ю для «Нівы» сказала: «У выпадку з беларускай этнафілалогіяй, мы ж таксама стукаліся ў самыя высокія дзверы і атрымалі вось пацвярджэнне, што нам будуць садзейнічаць (...) і рэктар Універсітэта таксама адгукнуўся пісьмовым пацвярджэннем, што будзе нас падтрымліваць, што нам уласна дапамагала на шляху да пацвярджэння гэтай спецыяльнасці, а той шлях быў вельмі выбоістым. Тое, што ўніверсітэцкія ўлады пайшлі насустрач беларускай меншасці, і калі з выпрацоўкі стратэгіі развіцця беларускага школьніцтва выплыла ідэя арганізацыі накірунку — спецыяльнасці беларуская этнафілалогія, вось тут мы сустрэліся з паразуменнем. Само тое, што гэтая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF