Ніва № 31 (3142), 31 ліпеня 2016 г.

Касмічны пупок

Міраслаў ГРЫКА

Касмалагічная тэорыя мультысусветаў мяркуе, што побач з нашым, «чалавечым» сусветам, існуюць многія і, магчыма, колькасць іншых — паралельных, нават бясконцая. Неабавязкова падобныя яны на «наш». Мяркуецца, на самой справе, што кожны з іх рэгулюецца рознымі законамі фізікі. Такім чынам, яны інакш «паскладваныя». Спрасціўшы справу, скажу, што тое што ў адным са светаў уяўляецца «пэўным», у другім можа аказацца «нявызначаным»; тое, што тут «значнае», там «не мае значэння». Тэарэтычна, гэтых сусветаў можа быць бясконцы лік. З усяго гэтага вынікае, што ўсе вядомыя і невядомыя фізічныя з’явы, якія маглі б адбыцца ў мультысусвеце, ужо адбыліся. Або абавязкова адбудуцца. «Усё ўжо было», — як сцвярджаў цар Саламон. Хай яго словы стануць трапнай спасылкай на бягучыя падзеі. Таму што я думаю не пра папулярызацыю касмалагічных тэорый, толькі пра «цяпер» і не дзенебудзь, а «тут». Ну, а што тут? Ну, хаос. А што цяпер? Няўпэўненасць.

У Польшчы ўсе ідуць у драку ў спрэчцы аб важных ці нават больш важных праўдах. Або аб зусім няважных пытаннях. Але што важнае, а што не? Сёння гэта не зусім яснае. Але што цьмянае? Ці абставіны ваеннага перавароту ў Турцыі? Ці, мабыць, пытанне, якое з раніцы да вечара турбуе ўсіх амерыканцаў — аб тым, хто пасля Абамы:Трамп, ці Клінтан? А якая Амерыка патрэбная ў сучасным свеце? У той жа час Нямеччына перажыла шэраг цяжкіх бомбавых замахаў. Нядаўна змагалася з імі Францыя. Іх злачынцамі ў абедзвюх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF