Ніва № 31 (3142), 31 ліпеня 2016 г.

22 гады без права перамен

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На фоне экстрэмальных і трагічных падзей у розных краінах — Турцыі, Францыі, Арменіі з гібеллю дзясяткаў і нават соцень людзей, разнастайных расейскіх эксцэсаў, беларускія рэаліі з іх размеранасцю і млявасцю лагічна застаюцца на задворках і загуменнях навін. Ну хіба ж можна лічыць падзеяй кампанію „выбараўвырабаў”, зыход якой усім загадзя добра вядомы. Некаторыя газеты і інтэрнэтрэсурсы ўжо апублікавалі поўны спіс тых, хто стане нібыта дэпутатамі нібыта парламента. Рызыкі памыліцца ў такім прагнозе няма ніякай. Пісаць пра гэты вялы і кволы працэс — ніякага сэнсу сапраўды няма. Гэта ўсё роўна, што апісваць пасьбу кароў — усё прадказальна і ясна ад пачатку: нават калі і адаб’ецца ад статка якаянебудзь рагатая жывёліна, яе ўсё роўна знойдуць і ўрэшце загоняць у стойла хлява.

Не дзіва, што і на чарговыя ўгодкі прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі мала хто звярнуў увагу. Споўніліся ўжо 22 гады, калі гэты палітык заняў галоўнае крэсла дзяржавы. 22 гады без права перавыбараў, змен і шанцаў на нешта іншае. Пра кіраванне Першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь публіцыстамі, аналітыкамі, палітолагамі напісаны ўжо тамы матэрыялаў. За 22 гады выраслі амаль два пакаленні, якія нічога іншага не зведалі і тым больш не бачылі. У гэтым артыкуле паспрабую толькі рэтраспектыўна правесці паралелі з нашымі суседзямі. Калі Аляксандр Рыгоравіч дарваўся да ўлады, у Расеі кіраваў Барыс Ельцын, у Польшчы — яшчэ Лех Валэнса, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF