Ніва № 31 (3142), 31 ліпеня 2016 г.

ХХVII «Басовішча»

Уршуля ШУБЗДА

Завершаны ў нядзелю ХХVII Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» ў артыстычным плане аказаўся паспяховым. Сёлетнія канцэрты нейкім чынам парушылі канвенцыю фестывалю, даказваючы, што той жа фестываль мае вялікі патэнцыял і адначасова адлюстроўвае сучасную моладзь. «Басовішча» гэта прыстанішча ў прамым і ўскосным значэнні гэтага слова. Перш за ўсё для гуртоў, якім забараняецца выступаць на радзіме. Віталь Гуркоў «Басовішча» лічыць «фестывалем для індзейцаў». Таму не варта абурацца, што сёлета рускамоўны гурт стаў пераможцам конкурснай часткі. «BRUTTO» заспявала пабеларуску, але, як аказваецца, сама ідэя фестывалю некаторым яго вакалістам неўспрымальная.

Схільнасць быць зоркай, якую абагаўляюць натоўпы падлеткаў, зразумелая ў выпадку попзорак, тым часам «BRUTTO» хоча звяртацца да стылістыкі блізкай выканаўцам, прафіляваным на цяжкае перажыванне самога сябе. Той гурт клапоціцца аб прыгожыя рэфрэны і прыемныя страфы. Адметны голас вакаліста, спосаб паводзін на сцэне мае падабацца, а роксекцыя мае добра гучаць у радыёфарматах. Але нельга чапляцца «BRUTTO» за ідэю на саміх сябе. На самой справе, каманда мае зграбныя песні, да якіх можна мець слабасць і ахвоту, каб да іх вяртацца. Не здзіўляе рашэнне арганізатараў, якія схацелі зноў запрасіць згаданы гурт у Барык. Аднак нават іх фанатаў пачынае стамляць той жа самы рэпертуар. На думку вядомага музычнага крытыка Машы Яр, канцэрты «BRUTTO», калі ўспомніць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF