Ніва № 30 (3141), 24 ліпеня 2016 г.

Каля Боцькаў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Удалося мне спазніцца на ранішні поезд у напрамку Чаромхі. Тады падаўся я на аўтобусны вакзал, спадзяючыся даведацца пра аўтобус у напрамку Седльцаў, які, паводле раскладу на прыпынку каля электрастанцыі, павінен адпраўляцца ў уікэндавыя няспешныя раніцы. І нічога пра яго на беластоцкім аўтавакзале не даведаўся — не беластоцкая машына. Калісь публічная камунікацыя была задзіночаная і больш спрыяльная пасажырам. Але колькісь там гадоў таму скончылася ў нас апякунская дзяржава і цяпер яе грамадзянін поўным гаспадаром не толькі свайго лёсу, але і сваёй бездапаможнасці...

Згледзеў я аўтобус у напрамку БелайПадляшскай. У шафёра даведаўся, што не спыняецца ён у меншых чым гмінныя цэнтры мясцовасцях. Калі так, дык забіраюся ў Боцькі.

Найперш кіруюся да недалёкага ад аўтобуснага прыпынку помніка міліцыянерам, што загінулі ў пасляваенныя гады змагаючыся з тадышнім падполлем. Цікаўлюся, ці не знесла яго чарговая хваля дэкамунізацыі. Але пакуль што не. Зараз пасля змены грамадскага строю краіны, у 1990 годзе, да помніка была дачэплена другая дошка з лаканічнай інфармацыяй, што той помнік з’яўляецца памяткай мінулага гістарычнага перыяду...

З другога боку вуліцы, акурат насупраць згаданага помніка — царква. А перад царквой звыш дзясятка легкавушак. Загляну, думаю, у боцькаўскую царкву, у якой мне яшчэ не даводзілася бываць. Усярэдзіне было каля трыццаці асоб, усе ва ўрачыста чорным. Павага пабачанага нагадала мне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF