Ніва № 30 (3141), 24 ліпеня 2016 г.

З Орлі ў Алтайскі край

Міхал МІНЦЭВІЧ

Пачатак ссылкам грамадзян Польшчы, у тым яўрэяў і праваслаўных жыхароў Беласточчыны, даў падпісаны 23 жніўня 1939 года пакт Рыбентроп — Молатаў. Спярша гітлераўскае войска ўварвалася ў Польшчу, а неўзабаве яе межы перакрочыла армія Сталіна.

З Орлі ў Сібір саветы вывезлі пяць сем’яў: сям’ю войта Багдана Ваньковіча, сям’ю паліцэйскага Гжыбка, сям’ю загадчыка школы Врублеўскага, сям’ю ўладальнікаў кафлярні жыдоў Вайнштэйнаў ды, надзіва, адну бедную праваслаўную сям’ю Кола — 70гадовых бацькоў, дачку і двух сыноў; бадай з тае прычыны, што адзін з тых сыноў не хацеў жаніцца з мясцовай дзяўчынай па прозвішчы Герасімюк, з якою ён крыху хадзіў. Справе вывазкі ў Сібір і арыштаў няслаўна прыслужыліся мясцовыя актывісты, у іх ліку і некаторыя яўрэі.

Ссылаючы ў Сібір, саветы мелі за мэту пакаранне, не ўсведамляючы, што такім чынам некаторым ратуюць жыццё. Парадаксальна тое, што з цячэннем гадоў аб тых падзеях можна даведацца больш. Людзі на схіле свайго жыцця становяцца больш адкрытымі, а некаторыя ссыльныя пішуць мемуары. Мне ўдалося дайсці да ўспамінаў сям’і Врублеўскіх ды яўрэйскай сям’і Вайнштэйнаў.

Тадэвуш Врублеўскі (18951954) быў загадчыкам арлянскай школы ў 19211941 гадах. Атрыманы ім за ўдзел у польскабальшавіцкай вайне Крыж Незалежнасці стаў зачэпкай для арышту энкавэдыстамі цэлай ягонай сям’і ў чэрвені 1941 года. Врублеўскага ў ходзе ўрачыстага заканчэння навучальнага года выдаў малады (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF