Ніва № 30 (3141), 24 ліпеня 2016 г.

Турыстычныя значкі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Інфармацыя ініцыятара прапагандавання турыстычных месцаў у Орлі і БельскуПадляшскім Дар’юша ГАРАДЭЦКАГА, арлянскага настаўніка родам з Ланьцута.

Ідэя турыстычных значкоў узнікла 18 гадоў таму ў Чэхіі. Два скаўтаўскія інструктары задумалі заахвоціць маладых людзей да азнаямлення з цікавымі аб’ектамі сваёй краіны і дзеля гэтай мэты рашылі выразаць драўляныя кружкі, а на іх звычайнай выпальваркай наштрыхаваць нейкі элемент краявіду ці архітэктуры. І тыя значкі прапанаваць побач паказаных на іх аб’ектаў. І сапраўды, турысты, якія апыналіся побач такіх месцаў, сталі сабе купляць такія сувеніры. Паколькі тая ініцыятыва спрацавала, тыя два інструктары задумалі распаўсюдзіць сваю ідэю па ўсёй краіне.

Маё знаёмства з гэтай справай пачалося выпадкова, калі я разам з сям’ёй быў у Тчэве на агульгнапольскай сустрэчы філатэлістаў. І там адзін з удзельнікаў паказаў некалькі значкоў, прысвечаных чыгунцы; было гэта восенню 2014 года. Я тады купіў першы такі значок. У мінулым годзе наша сям’я праводзіла канікулы ў Клодзкай катлавіне і я вырашыў сабраць там крыху значкоў. Некалькі разоў падаліся мы ў Чэхію. Мяне ўразіла, што ў цэнтры кожнай невялікай мясцовасці, такой як Орля, знаходзіўся пункт турыстычнай інфармацыі, дзе было мноства турыстычных карт, буклетаў і турыстычных значкоў; апрача значкоў чэхі прапануюць таксама бэджы для ўклейвання і наклейвання. І я тады ўсвядоміў сабе, што такія невялікія мясцовасці, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF