Ніва № 30 (3141), 24 ліпеня 2016 г.

Мастак, пра якога Крынкі забылі

Уршуля ШУБЗДА

Да знакавых сучасных постацей, звязаных з Крынкамі, пра якія ведае, а прынамсі павінна ведаць большасць крынчан, можна залічыць Сакрата Яновіча. Тут дзейнічае фонд яго імя — Villa Sokrates. Некаторыя запомнілі прозвішча яўрэйскага рабіна Баруха Лаўскага, які быў аўтарам трактата «Minchat Baruch». Аднак ужо Раман Бурдыла, хаця раўнаваўся сваім талентам з гэтымі выдатнымі асобамі, цалкам забыты ў Крынках. Спадзяюся, што ненадоўга. У Кракаве яшчэ жыве ягоная сваячка, якая па сваім продку ўспадкавала не толькі мастацкі талент, але і ягоныя карціны, дзякуючы якім жыхары Крынак маюць магчымасць пазнаць выдатнага земляка. Вось, у пятніцу 15 ліпеня ў Гмінным асяродку культуры адкрылася выстаўка прац Рамана Бурдылы з Крынак.

Раман Бурдыла нарадзіўся 27 красавіка 1912 года ў Маскве. Пасля рэвалюцыі ў 1919 годзе разам з братам Уладыславам і бацькамі пераехаў да дзядоў у Крынкі. Тут вучыўся ў мясцовай пачатковай школе, пасля якой працягваў вучобу ў Гародні. Ужо тады Раман выявіў сваё захапленне жывапісам. У 1935 годзе вырашыў паступіць у Акадэмію мастацтва ў Варшаве. Далейшыя навучальныя планы Рамана перапыніла вайна, якая заспела яго ў Крынках. Амаль тры гады малады мастак правёў у лагерах для інтэрнаваных польскіх жаўнераў у Ракішках, Вілкавышках і Суздалі, скуль трапіў у Армію генерала Андэрса. З ёю прайшоў цэлы баявы шлях, завершаны гераічнай смерцю ў бітве пад МонтэКасіна.

У пятніцу 15 ліпеня ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF