Ніва № 30 (3141), 24 ліпеня 2016 г.

Актыў у госці запрасіў

Міра ЛУКША

Шаснаццаты раз прайшоў традыцыйны народны беларускі фэст «Бандароўская гасцёўня». Ладзіць яго актыў вёсак Бандары, Рыбакі і наваколля, на Падляшшы, у Міхалоўскай гміне, разам з Беларускім грамадскакультурным таварыствам, пры падтрымцы перш за ўсё Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, Гміннага цэнтра культуры ў Міхалове, пажарнікаў і тутэйшых спонсараў. Фэст з’яўляецца працягам беларускіх фэстаў, якія ад дзесяцігоддзяў збіралі шматлюдную публіку тутэйшую і «зарэчанскую».

Як кажа адзін з найбольш актыўных арганізатараў свята Віктар Бура родам з Рыбакоў, адзін з задумшчыкаў фэсту: «Гэтае беларускае свята ладзіцца, перш за ўсё, для людзей, якіх перасялілі ў Бандары з пяці вёсак, якія былі затоплены дзеля пабудовы Семяноўскага вадасховішча. У гэтым ліку — і мая асоба. — Між іншым я прыдумаў першы фэст. Прыходзіў сюды, сустракаўся з людзьмі. І вырашылі штосьці рабіць, каб людзі не сумавалі. І вось пачаліся тут спевы, беларускі фэст. Людзі прыязджаюць, ідуць на возера і дзівяцца тым месцам, дзе зараз бушуе вада, успамінаюць свае хаткі, свае паселішчы». Старшыня БГКТ Янка Сычэўскі адзначае, што свята абапіраецца на традыцыю ды актыўнасць саміх бандароўцаў: «Гэтае асяроддзе абсалютна выключнае ў тым сэнсе, што асабліва актыўнае. Гэта асабліва гасціннае мерапрыемства».

— А гэта асабліва адданыя людзі, на якіх можна разлічваць у любой сітуацыі, — кажа солтыска Бандароў Марыя Бура. — Анна Хлябіч, Мікола (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF