Ніва № 30 (3141), 24 ліпеня 2016 г.

За нашу і вашу карову (2)

Яўген ВАПА

Пасля фельетона, які быў апублікаваны ў гэтай рубрыцы на мінулым тыдні, атрымаў я некалькі запытанняў, чаму менавіта гэта тэрмін «карова» замяніў слова «свабода» ў папулярным лозунгу. Паясняю, кожная калонка мае сваю колькасць знакаў, таму часам не хапае месца на дэталёвыя тлумачэнні. Інспірацыяй прымяніць тэрмін «карова» сталі для мяне маналогі ў вельмі папулярным, прыгодніцкім рамане Генрыка Сянкевіча «У пустыні і пушчы» (у маёй маладосці занесены ён быў у абавязковы спіс літаратуры для чытання). Адзін з герояў, малады негр па імені Калі, такім чынам тлумачыў сваю філасофію і гістарычную палітыку выжывання: «Тады, калі Калі ўкрадзе карову — гэта вельмі добра і справядліва, але калі для Калі ўкрадуць карову — гэта несправядлівасць і злачынства». Так менавіта ў тых самых простых разважаннях, на маю думку, скрываецца ў большасці сэнс палітычнадзяржаўных узаемадачыненняў. А для гістарычнай палітыкі імперскіх дзяржаў такое мышленне — абавязковае і закладаецца ў галовы ўсіх грамадзян, да таго любымі спосабамі. Таму невыпадкова ўзнікаюць такія спрэчкі і жарсці паміж суседзямі ў поглядах наконт гістарычнай спадчыны. На жаль, як безупынна бачым, ваенная сцежка ці ж не самы просты спосаб вырашэння набалелых канфліктаў. Заваяваныя тэрыторыі і народы на працягу ўсёй гісторыі пераможцы лічылі месцам бязлітаснай эксплуатацыі. Адтуль таксама і прымаўка пра максімальнае рабаўніцтва — скарыстанне ўсяго залежнага да максімуму, быццам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF