Ніва № 30 (3141), 24 ліпеня 2016 г.

Дваістасць

Міраслаў ГРЫКА

Усяго праз два дні пасля няўдалага ваеннага перавароту ў Турцыі тамашнія ўлады эфектыўна арыштавалі тысячы людзей. Сапраўды, яны паказалі эфектыўнасць маланкі! Як быццам на працягу доўгага часу і ведалі, калі і ў чыя дзверы загрукаць. Але гэта не мае значэння. Няма часу для таго, каб раздзьмухваць незасведчаную дакументальна змоўніцкую тэорыю. З ліку зняволеных роўна палова з іх — суддзі і пракуроры. Гэта надзвычай інтрыгуе, чаму якраз яны. Ці гэта незалежныя суддзі і пракуроры пагражаюць дэмакратыі ў Турцыі?

Адказваючы на просьбу пракаментаваць апошнія падзеі ў Турцыі прэзідэнт РП Анджэй Дуда сказаў так (цытую з памяці): «Ну, што ж, выйграла дэмакратыя». Толькі што Турцыя пры цяперашнім прэзідэнце мае столькі агульнага з дэмакратыяй, як Беларусь кіраваная на працягу больш за 20 гадоў моцнай рукой Лукашэнкі. На жаль, гэтыя два чалавекі былі абраны ў ходзе дэмакратычных выбараў. І гэта некалькі разоў запар. Нагадаю, што ў небеспадстаўнай фальсіфікацыі абвінавачваюць аднаго і другога спадара. Я кажу «спадара» не без іроніі. Першы дачакаўся на працягу доўгага часу тытулу «беспамылковага Бацькі народа». Другі, з за аўтарытарнага ладу праўлення — «султана». Ці прэзідэнт Анджэй Дуда гэтага не ведаў?

Аказваецца, што дэмакратыя можа быць вызначана ў розны і супярэчлівы семантычна спосаб. Але справа не ў тым, каб прэзідэнт Польшчы быў семантычна правільным, а ў тым, каб быў захавальнікам Канстытуцыі, якую ва (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF