Ніва № 30 (3141), 24 ліпеня 2016 г.

Выратаванне тапельцаў...

Віктар САЗОНАЎ

Зусім нядаўна, выступаючы перад сваім народам, канцлер Нямеччыны заявіла, што нямецкія спецслужбы ведаюць як мінімум трынаццаць выпадкаў пранікнення за апошні час на іх тэрыторыю тэрарыстаў, якія патрапілі сюды пад выглядам уцекачоў (?!). Гэта хіба што азначае, што немцам трэба быць гатовымі як мінімум да трынаццаці тэрактаў, якія ў бліжэйшы час могуць здарыцца.

А што яшчэ могуць азначаць гэтыя словы?! Тэракты будуць. У гэтым няма сумненняў, бо менавіта дзеля гэтага тэрарысты сюды ехалі.

Прэзідэнт Францыі свой народ пра мажлівасць тэрактаў не папярэджваў. Які сэнс папярэджваць пра гэта народ, які і так увесь час чакае чарговага выбуху. Гэта як у старым савецкім анекдоце, калі нейкі нямецкі турыст на дзіравай савецкай дарозе ўваліўся ў глыбокую яму і цалкам знішчыў сваю „народную машыну”.

— Што гэта такое! — крычаў ён. — У нас, у Нямеччыне, як на дарозе з’яўляецца хоць маленькая ямка, яе адразу чырвонымі сцяжкамі абносяць, каб бачная была! А ў вас што тут робіцца?!

— А ты як мяжу перасякаў, такі вяліківялікі чырвоны сцяг бачыў? — пытаюцца ў яго.

— Ну бачыў, — адказвае той. — А прычым тут той вялікі чырвоны сцяг на мяжы?

— Ну дык вось, — тлумачаць яму савецкія міліцыянты. — Той вялікі чырвоны сцяг дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Савецкага Саюза. Таму няма аніякага сэнсу ставіць маленькія чырвоныя сцяжкі там, дзе небяспечна, бо небяспечна ўсюды.

Хіба ўжо час надышоў, каб на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF