Ніва № 30 (3141), 24 ліпеня 2016 г.

Ляўкоўскім «Цаглінкам» 40 гадоў

Аляксей МАРОЗ

— Сёння ў Ляўкове вялікае свята, бо адзначаем круглы юбілей, 40годдзе дзейнасці нашага беларускага народнага калектыву «Цаглінкі», які быў заснаваны ў 1976 годзе пры Прадпрыемстве будаўнічай керамікі ў Старым Ляўкове. Я працую з калектывам ужо 23 гады і рады, што «Цаглінкі» павялічваюць свой рэпертуар. Мы пабольшалі свой склад, прынялі маладых асоб, частка з якіх гэта дзеці былых членаў калектыву. Зараз у «Цаглінках» спяваюць 23 асобы. Выступаючы перш за ўсё з беларускімі народнымі песнямі ў маёй апрацоўцы і аўтарскімі творамі, між іншым на словы нашага паэта з Альхоўкі Міколы Варанецкага і з маёй кампазіцыяй, расслаўляем мы Нараўчанскую гміну, — сказаў музычны кіраўнік «Цаглінак» Мікола Мяжэнны, які састаўляе «Цаглінкам» акампанемент на акардэоне.

Святкаванне круглага юбілею адбылося 12 ліпеня, у дзень святых апосталаў Пятра і Паўла, пасля багаслужбы ў мясцовай царкве і гасцявання па хатах. На юбілейны канцэрт прыбыло многа запрошаных гасцей. Калі перастаў ісці дождж, на пляцоўцы каля вялікай сцэны стала збірацца штораз больш мясцовай і прыезджай публікі.

— Я ў дзяцінстве жыў у Скупаве. Памятаю, як з бацькамі прыязджаў у ляўкоўскую царкву на Пятра і Паўла. У гэты дзень прыходзілася пабываць на выступах калектыву «Цаглінкі», які так прыгожа спяваў беларускія песні і які сёння адзначае 40годдзе сваёй дзейнасці, — заявіў Анатоль Вап, дырэктар дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF