Ніва № 29 (3140), 17 ліпеня 2016 г.

На Яна ў Сідэрцы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Штораз менш мясцовасцей у нашым наваколлі, куды даходзіць публічны транспарт. Вось задумалася мне з’ездзіць у Сідэрку на Яна, 7 ліпеня. Разважаў я, ці не падацца ў тую мясцовасць цераз Залессе, куды яшчэ нядаўна з Саколкі адпраўляўся зручнай раніцай аўтобус. На жаль, Залессе, некалі важная мясцовасць, якая ў XVII стагоддзі нават мела шанц стаць горадам, не паказваецца ўжо ў спісе аўтобусных прыпынкаў...

Сідэрка ў чатырох кіламетрах ад Сідры. А побач Сідры ў сам разгар „сацыялістычнага будаўніцтва” была пракладзена чыгунка, па якой яшчэ курсіруе публічны пасажырскі транспарт. Мабыць паралельна з запускам чыгуначнай лініі да станцыі каля Сідры з цэнтра мясцовасці быў пракладзены тратуар. Я ўжо калісь крыху пра той тратуар цёпла згадваў і ён надалей выклікае ў мяне захапленне. Гэта жывы рэлікт таго часу, калі яшчэ не было гарачай жыццёвай спешкі, гэтай „гонкі пацукоў” так характэрнай цяперашняй эпосе. Тратуар пракладзены па набярэжнай мясцовай няспешнай рачулкі, здалёк ад асфальтовак, у такім месцы, дзе не адчуваецца ніякага цывілізацыйнага ціску. Тут прырода памяркоўна заяўляе пра сваю прысутнасць, тут быццам кавалак раю, дзе не адчуваецца біблейскага наканавання ў поце здабываць хлеб свой... Калісь той тратуар можа быў пракладзены роўненька, быццам пад лінейку, а сёння час крышку пакрывіў яго прастору. Тратуарныя пліткі, быццам капрызныя людзі, сталі спаглядаць у розныя бакі, бардзюры апранулі мохавыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF