Ніва № 29 (3140), 17 ліпеня 2016 г.

Мае прыгоды з аўтобусамі

Юрка БУЙНЮК

З тае прычыны, што мне трэба быць на працы ў шэсць раніцы, а маёй жонцы ў сем, то жонка на работу едзе на машыне, а я карыстаюся гарадскім транспартам. Ужо пасля 5й гадзіны раніцы ў аўтобусе поўна народу. Пасля 16й вяртаецца яшчэ больш людзей. Дзякуючы частым падарожжам гарадскім транспартам па Беластоку, я перажыў шмат забаўных сітуацый.

Раз у студзені а 21 гадзіне вяртаўся я ад сяброў са студэнцкага інтэрната па вуліцы Жаромскага аўтобусам лініі № 11. Затрымаўся ён пры беластоцкім чыгуначным вакзале і стаяў хвілін пяць з адкрытымі дзвярыма, аж паявілася левая, потым правая рука. Нешта ўпаўзло ў аўтобус. Аказалася, што гэта быў прыгожа апрануты чалавек — новы касцюм, гальштук, белая кашуля і святочнае паліто. Разумеў бы я, калі б гэта быў бомж, але ж гэта быў панок, які пэўне працуе ў беластоцкай бюракратыі. Ну, думаю, проста загуляў. Можа ён не ўсведамляў, у які нумар аўтобуса ўлез, ды куды едзе той аўтобус, але найважнейшае, што кудысьці ехаў.

Дарэчы, алькагольныя прыгоды ў аўтобусах здараюцца даволі часта. Раз я ехаў ПКСам з Беластока на вёску, а там, сеўшыя ззаду, хлопцы вынялі пляшку ды сталі выпіваць. Шафёр замест выгнаць кампанію з аўтобуса, запрапанаваў ці не даць ім кіслых агурочкаў. Таксама раз у летнюю жару ў аўтобусе гарадской камунікацыі кампанія выпівала гарэлку. Я не ведаю, што гэта за прыемнасць выпіваць у летнюю спёку цёплую гарэлку. Проста, агіда і сорам перад іншымі пасажырамі. А раз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF