Ніва № 29 (3140), 17 ліпеня 2016 г.

Каб больш каляровай была восень жыцця

Янка ЦЕЛУШЭЦКІ

Я з зацікаўленасцю прачытаў артыкул пад загалоўкам „Цана восені жыцця” Яўгена Вапы („Ніва” № 28 ад 10 ліпеня 2016 года). Асабліва звярнуў увагу на тое, як патрэбы людзей пажылога ўзросту разумеюць самаўрадаўцы. Аказваецца, што наогул праблемамі аблягчэння лёсу старэйшых людзей яны мала займаюцца. А сеніёрам належыцца пашана.

Мне вядома, што з клопатам пра пажылых людзей у паасобных гмінах бывае парознаму. Вось у Міхалоўскай гміне ўвялі даплаты да лекаў, часткова зменшылі падатак, паклапаціліся пра маршруты аўтобусаў ПКС цераз закінутыя сярод палёў і лясоў вёскі (а былі яны спынены праз нейкі час). У Гарадоцкай і Міхалоўскай гмінах вяртаюць таксама маршрут пасажырскага поезда, які не ездзіў ужо, між іншым, у Валілы, шаснаццаць гадоў. У Міхалоўскай гміне (яна ў добрай фінансавай форме) штогод аднаўляюць дагэтуль запушчаныя вясковыя вуліцы ды гмінныя дарогі.

Вяртаюся я на свой панадворак — у Нараўчанскую гміну, у якой жыву. Я тут радным і солтысам Новага Ляўкова. У маім салэцтве 25 пажылых жыхароў. Сёлета трое памерла. Солтыс наведвае людзей г.зв. трэцяга веку і ведае іх патрэбы. Яны — пенсіянеры. Не патрабуюць шмат. Некаторыя ўдзельнічаюць у культурназабаўляльных мерапрыемствах, якія ладзіць Польскі саюз пенсіянераў (ПСП) у Нараўцы. Тыя, хто аплачвае складчыны, час ад часу атрымліваюць харчовыя прадукты. Калі атрымае іх больш, тады дасць і не членам ПСП. Калі ПСП арганізуе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF