Ніва № 29 (3140), 17 ліпеня 2016 г.

„Заўсёды хадзіла сваімі дарогамі” Паводле кнігі ўспамінаў і лістоў Зоські Верас

Ала ПЕТРУШКЕВІЧ

Пад канец 2015 года пабачыла свет кніга Зоські Верас „Пакуль рука пяро трымае: Успаміны, лісты”, якую падрыхтаваў да друку Міхась Скобла. Шмат месца адводзіцца ў ёй Сакольшчыне — Радзіме дзядоў.

„Сьняцца...”

„Заўсёды хадзіла сваімі дарогамі”, — выкарыстаўшы вядомы фразеалагізм, Зоська Верас пісала, каб падкрэсліць, што заўсёды была вернай праўдзе, якую ведала, што заўсёды будзе шанаваць людзей, якіх у савецкім часе ашальмавалі. Будзе змагацца, каб імёны іхнія не зніклі.

Мне ж падаецца магчымым напоўніць гэтыя яе словы і іншым зместам: заўсёды хадзіла пані Людвіка сцежкамідарогамі роднае Сакольшчыны. Хай нават з’ехала адтуль і ніколі больш не вярнулася. Памяць вяла яе туды.

У многіх лістах Зоська Верас згадвае мясціны сваіх дзядоў, самыя ўлюбёныя, самыя памятныя: „Тры вярсты ад Новага Двара ў бок Кузьніцы знаходзіўся фальварак майго дзеда — Альхоўнікі”. Тлумачыць, што Вільня, дзе давялося пражыць многа дзесяцігоддзяў, роднай так і не стала. Зусім іншыя стасункі з Сакольшчынай, непасрэдную сувязь з якою страціла, але памяць пра мінулае жыла ў яе душы нязводна. Вярэдзіла гэта сэрца яшчэ і таму, што нікога з іх радзіны ўжо не было на свеце. За ўсіх несла ў сабе памяць роду: „Адзіная астаўшаяся з нашчадкаў сям’і Садоўскіх, часта думаю аб маіх дзядах і ў думках наведваю як мейсца іх апошняга спачынку, так і дом у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF