Ніва № 29 (3140), 17 ліпеня 2016 г.

120 гадоў з дня нараджэння Уладыслава Казлоўскага

Сяргей ЧЫГРЫН

29 чэрвеня споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння беларускага грамадскапалітычнага дзеяча, літаратара, публіцыста, паэта, выдаўца, спартыўнага аглядальніка з Сакольшчыны Уладыслава Казлоўскага (Казлоўшчыка, 18961943). Сёння яшчэ раз хочацца прыгадаць пра нашага таленавітага земляка.

У сакавіку 1941 года група беларускіх пісьменнікаў наведала Вільню. Сярод іх быў і літаратурны крытык Алесь Кучар, той самы Кучар, які ў БССР пісаў даносы на многіх пісьменнікаў. Падчас сустрэчы ў Вільні, Алесь Кучар хваліў пісьменнікаў Заходняй Беларусі за тое, як успамінаў Язэп Малецкі, што вытрывалі польскую акупацыю. Там ён упершыню сустрэўся і з заходнебеларускім грамадскім і палітычным дзеячам, выдаўцом, паэтам, публіцыстам Уладыславам Казлоўскім, які меў літаратурны псеўданім Казлоўшчык. „Мы ў БССР пра Казлоўшчыка думалі, як пра нейкага амерыканскага каўбоя, што абвешаны разбойнымі нажамі ды наганамі. А тут — вельмі сімпатычны чалавек. Мы крыху знаем вашую творчасць, яна даволі арыгінальная і цікавая, народная”, — казаў Алесь Кучар.

Уладыслаў Казлоўшчык пасля такіх слоў вырашыў пачытаць вязанку сваіх патрыятычных вершаў, што яшчэ больш раззброіла бальшавіцкую насцярожанасць Кучара. Ён нават прапанаваў Казлоўшчыку пісаць творы ў бальшавіцкім духу і раіў далучыцца да савецкай рэчаіснасці.

Да савецкай рэчаіснасці такія яркія асобы, як Уладыслаў Казлоўшчык, далучыцца не маглі. Яны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF