Ніва № 29 (3140), 17 ліпеня 2016 г.

Зразумець Беласток — разважанні пра сыты абед за пустой міскай

Іаанна ЧАБАН

Завяршылася чарговая сустрэча ў рамках цыкла „Зразумець Беласток” — своеасаблівыя майстаркласы публічнай дыскусіі для інтэлектуалаў нашага рэгіёна. Галоўнымі героямі трэцяга выпуску сталі аддадзеная беларускай справе Гражына ХарытанюкМіхей, Артур Канапацкі, Анджэй Садоўскі, Катажына Сергей, Ежы Шаршуновіч, Моніка Шэўчык, Матэвуш Тымура і славутая міс года Іаанна Зубрыцкая. Арганізатаркі сустрэчы — Данута Завадзкая, Катажына Нізёлак і Катажына СавіцкаяМяжынская з Лабараторыі рэгіянальных даследаванняў Універсітэта ў Беластоку на месца сустрэчы выбралі Універсітэцкі цэнтр культуры па вуліцы Цыялкоўскага. Эфектны комплекс шкляных будынкаў у індустрыяльным стылі знаходзіцца далёка ад галоўных артэрый горада. Мабыць, гэта адна з прычын абмежаванай колькасці зацікаўленых. Другая прычына — запланаваны на дзве гадзіны пазней футбольны матч Польшча — Партугалія.

Дыскутавалі за доўгім, „круглым” сталом, твар у твар. З аднаго боку беларусы, Цэнтр Заменгофа, галерэя „Арсенал”, з другога — татары і навуковыя працаўнікі беластоцкай паланістыкі. Паміж імі медыятары з Лабараторыі рэгіянальных даследаванняў. Кожны з іх тутэйшы, кожны з уласным багажом нямоднай, рознагалосай сёння шматкультурнасці. Яе шматбаковы аналіз з хвіліны на хвіліну ўзмацняў пачуццё няўпэўненасці, безнадзейнасці і страху. Паводле тэзісу арганізатараў, шмат хто баіцца іншасці, якую цяпер уяўляюць сабой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF