Ніва № 29 (3140), 17 ліпеня 2016 г.

Балада пра браканьера Мірончыка

Ева СЦЕПАНЮК

Хоць Мірончык тры месяцы адсядзеў у беластоцкай турме, яго паранейшаму любілі і не лічылі злачынцам. Тойсёй намякаў, быццам Мірончык сам данёс на сябе ў міліцыю. Апошні спосаб здаваўся быць верагодным і нейкім чынам інтэлігентным. Вось, Мірончыка, чалавека лесу, пасадзілі за браканьерства. „Ці гэта вялікае злачынства? — здзіўляліся ў Н. — Ці ён каго забіў, каго зняважыў? Ці ён абакраў сваю хросную маці?”. Не, не было такога. Той хто ўмеў злавіць зайца, казулю ці кабана, лічыўся тут сапраўдным мужыком. З такой жа станоўчай ацэнкай сяляне глядзелі на хатнюю вытворчасць самагонкі, пакражу дзяржаўнага лесу ці начное выпасванне калгасных лугоў жывёлай. І хоць час ад часу за згаданыя ўчынкі прыходзілася заплаціць штраф або пацярпець у турме, людзі не мянялі адносін да пакараных, а цэлы паскудны закалот з судом і параграфамі лічылі банальным недахопам шчасця...

Сам Мірончык лічыў сябе звычайным чалавекам. Яму ніколі не прыйшло ў галаву, каб пайсці ў царкву і паспавядацца за прыкончаных звяркоў. А царкоўныя законы і духавенства ён шанаваў як ніхто. Кожны раз, калі набліжаліся імяніны бацюшкі, ён першы ляцеў павіншаваць духоўную асобу з прыхаваным за пазухай зайцам.

У Н. падкажуць, што Мірончык дастаўляў дзічыну ўсёй лакальнай вярхушцы: кіраўніку школы, лекару, калгаснай бухгалтарцы, аграному. Словам, у яго была жалезная крыша. Нават зацяты вораг не асмеліцца данесці на такога браканьера. І гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF