Ніва № 29 (3140), 17 ліпеня 2016 г.

За нашу і вашу карову!

Яўген ВАПА

Мой сябра ў хвілінах лірычнага забыцця любіць паўтараць, што сваім характарам і эмоцыямі зусім не падыходзіць да жыцця ў сённяшніх вар’яцкіх часах. Не пасуе ён да сённяшняй грамадскапалітычнай мітусні — як сам кажа — дзе няма аніякіх каштоўнасцей і ніхто не стрымлівае дадзенага слова. „Таму, відаць, найлепей адчуваў бы я сябе ў ХІХ стагоддзі ў час розных еўрапейскіх нацыянальнавызвольных паўстанняў, там, дзе людзі змагаліся яшчэ проста за нашу і вашу свабоду”, — падкрэслівае заўсёды ў задуменні. Яго выказванні я дыпламатычна змоўчваю, аж надта добра разумеючы чалавека, якому прыходзіцца звыш дваццаці гадоў прымаць удзел у безвыніковым працэсе, які хацелася б прынамсі назваць беларускай палітыкай. Бо, на жаль, аж надта выразна, што з’яўляецца ён адначасна пешкай і заложнікам розыгрышаў магутных суседзяў. Увогуле, прынцыпы палітыкі з’яўляюцца вельмі празрыстымі і на працягу стагоддзяў рэзка не памяняліся, У палітычным ці ваенным плане ўсё павінна звесціся да аднаго: біць і забіць свайго саперніка. І ў рэальнасці словы за нашу і вашу свабоду з’яўляюцца чарговай прапагандысцкай фальшыўкай у змаганні за геапалітычныя інтарэсы паасобных гульцоў. Гэтымі словамі, як нейкай мантрай на выратаванне, карыстаюцца тыя, якія апынуліся ў бязвыхадным ці пройгрышным палітычнагістарычным становішчы, што нагадвае акт адчаю ў спадзяванні на памілаванне ката. Ну і як заўсёды ў такіх выпадках сярод народаў дастаткова бывае інфантыльных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF